РУ БЕ EN

Выстава адной кнігі «Пачынаецца ўсё з любві…»

22.11.2023

У Хацежынскай сельскай бібліятэцы  адбылася выстава адной кнігі, прысвечаная 75-годдзю Яўгеніі Янішчыц «Пачынаецца ўсё з любві…». Бібліятэкар расказала пра жыццёвы шлях і творчую непаўторнасць «палескай ластаўкі», якая лёгкакрыла ўляцела ў беларускую паэзію і пакінула пасля сябе цудоўныя радкі і непарушную памяць. Змястоўным дадаткам да сказанага з’явіўся прагляд урыўкаў з дакументальнага фільма «Непрыручаная птушка. Творчы лёс Яўгеніі Янішчыц» і прэзентацыі «Вячэрнія радкі». Удзельнікі мерапрыемства з захапленнем, па-мастацку чыталі вершы паэтэсы.

Фотогалерея: