РУ БЕ EN

Гадзіна бяспекі «Небяспечныя прыродныя з’явы»

26.10.2023

У Шаршунскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна бяспекі «Небяспечныя прыродныя з’явы». Размова пра небяпечныя прыродныя з’явы пачалася з адгадвання загадак. Прыродных з’яў многа,  як бяспечных так і небяспечных  і таму  кожны чалавек павінен ведаць, як паводзіць сябе ў той ці ў іншай сітуацыі. Дзеці прагледзелі фільм «Опасные природные явления» і ўспомнілі правілы паводзін пад час навальніцы, пры пажары, які могуць быць выкліканы і неасцярожным абыходжанем з агнём. Потым разгадвалі красворд «Природные явления».