РУ БЕ EN

Майстар-клас «Матуліна калыханка»

14.10.2023

Лескаўская сельская бібліятэка адзначыла Дзень маці і правяла майста-клас «Матуліна калыханка». Прысутныя даведаліся пра гісторыю свята, успаміналі і спявалі любімыя калыханкі, ўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях, чыталі вершы беларускіх паэтаў пра маці.

З дапамогай бібліятэкара чытачы змайстравалі віншавальную паштоўку для любімай матулі. Кожны далучыўся да думкі, што няма нікога радней маці, няма нічога мацней матулінай любові і неабходна цаніць кожны дзень калі мы разам з ей.