РУ БЕ EN

Гутарка-дыспут «Маладое пакаленне ў рамане Івана Шамякіна «Сэрца на далоні»

02.10.2023

У Заслаўскай гарадской бібліятэцы адбылася гутарка-дыспут «Маладое пакаленне ў рамане Івана Шамякіна «Сэрца на далоні». На мерапрыемства запрасілі чытачоў школьнага старэйшага ўзросту - вучняў 10-х класаў Заслаўскай АСШ №2 імя М.К.Пуцейкі.  

Бібліятэкары падрыхтавалі кароткі переказ і характарыстыку галоўных герояў, віктарыну-тэст і выставу «Іван Шамякін: творчасць на далоні». Абмяркаваўшы вобразы маладых герояў рамана, зрабілі іх параўнальную характарыстыку. Кожны з удзельнікаў, мог даць уласную ацэнку паводзінам і ўчынкам герояў, іх жыццевым сітуацыям.

Удзельнікі мерапрыемства былі падзеляны на тры каманды. Кожнай камандзе трэба было адказаць на віктарыну-тэст, даць партрэтную характарыстыку моладым героям твора, пазнаць героя з дапамогай цытат.

На прыканцы мерапрыемства прыйшлі да вываду, што праблема дарослых і моладзі існуе даўно.