РУ БЕ EN

Фотаконкурс летніх кветак «Чудеса природы»

26.07.2023

З мэтай выхаваць любоў да прыроды роднага краю, у Мінскай раённай цэнтральнай бібліятэцы, у рамках дзіцячага экалагічнага клуба «Крынічка», прайшоў фотаконкурс летніх кветак «Чудеса природы».

У ходзе мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з цікавымі фактамі аб некаторых кветках, расказала аб народных прыкметах, звязаных з кветкамі. Юныя чытачы праслухалі займальныя легенды пра расліны, з вялікай цікавасцю адгадвалі загадкі. Таксама правялі віктарыну «Усё аб кветках» і склалі калаж з фатаграфій, зробленых дзецьмі.

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава, на якой экспанавалась мастацкая і навукова-папулярная літаратура пра кветкі.