РУ БЕ EN

Урок міласэрнасці «Лета з добрай кнігай»

01.06.2023

У Мінскай раённай цэнтральнай бібліятэцы для вучняў летняга лагера Міханавіцкай СШ быў праведзены ўрок міласэрнасці «Лета з добрай кнігай» па кнізе Тамары Бунта «Сад з матылькамі».

Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі няпростую жыццёвую гісторыю галоўных герояў аповесці – дзяўчынкі Дашы, якая перасоўваецца ў інваліднай калясцы і вусеня Чорныя рожкі. Разам з пісьменніцай дзеці разважалі аб тым, што агульнага ў непрыемнай на першы погляд гусеніцы і дзяўчынкі, якая па волі лёсу вымушаны перасоўвацца ў інваліднай калясцы. Тамары Пятроўне было прыемна чуць адказы дзяцей, так як зваротная сувязь з чытачамі сведчыла аб тым, што змест кнігі закранула дзіцячыя душы і дзеци не засталіся абыякавымі да яе.

Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі падарункі і сувеніры пасля таго, як Тамара Пятроўна ў жартоўнай гульнявой форме «праверыла» іх на веданне аўтараў і твораў дзіцячай літаратуры. Сустрэча атрымалася вельмі цёплай, сяброўскай, а галоўнае – цікавай, вясёлай і добрай. Пісьменнік з задавальненнем адказала на пытанні аўдыторыі. Сустрэча завяршылася атрыманнем аўтографаў і фотасесіяй.