РУ БЕ EN

Гадзіна памяці «Пераможцу - салдату прысвячаецца…»

22.06.2023

Гадзіну памяці «Пераможцу - салдату прысвячаецца…» Хацежінская інтэграваная сельская бібліятэка правяла каля абеліска воінам-землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

  Бібліятэкар расказала  ўдзельнікам гуртка і іншым прысутным пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны, пра подзвігі і гераізм нашага народа, пра землякоў, якія ўдзельнічалі ў бітвах на франтах вайны.

Таксама дзеці пазнаёміліся з маленькімі героямі вялікай вайны, якія ваявалі побач з бацькамі і братамі. Ваявалі паўсюль: на моры, у небе, у партызанскім атрадзе, у Брэсцкай крэпасці, у керчанскіх катакомбах і падполлі. За мужнасць і бясстрашнасць чацвёра з іх былі ўдастоены вышэйшай узнагароды – звання Героя Савецкага Саюза. Гэта – Леня Голікаў, Валя Коцік, Марат Казей і Зіна Партнова.

  Прайшоўшы па Алеі Славы, дзеці ўсклалі кветкі да абеліска, на якім высечаны імёны герояў, што аддалі сваё жыццё за  Радзіму.

Фотогалерея: