Мабільная экспазіцыя «Спяшайцеся з паэтамі сустрэцца»
03.06.202302.06.23-03.06.23 Мінская раённая цэнтральная бібліятэка арганізавала мабільную экспазіцыю «Спяшайцеся з паэтамі сустрэцца». Шмат цікавага было прадстаўлена на пляцоўцы: банер, прысвечаны жыццю і творчаму шляху Уладзіміра Карызны, які сёлета адзначыў 85-гадовы юбілей. На літаратурнай этажэрцы можна было пазнаёміцца з творчасцю Язэпа Пушчы – паэта, крытыка, педагога, перакладчыка і аратара. Атрымаць больш дасканальную інфармацыю пра пісьменнікаў-землякоў можна было выкарастаўшы QR-коды. Асабліва зацікавалі прысутных інтэрактыўныя гульні, фотазона, афармленая ў стылістыцы сялянскай хаты.
Мы в соцсетях: