РУ БЕ EN

Гульнёвая праграма «Лета ў госці запрашае»

01.06.2023

У Хацежынскай сельскай бібліятэцы адбылася гульнёвая праграма «Лета ў госці запрашае» да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Лета – дзіўная пара. Дзеці з нецярпеннем чакаюць канікул. Дзень абароны дзяцей – гэта выдатная нагода арганізаваць вясёлае свята. 1 чэрвеня ў чарговы раз дзеці і іх бацькі сабраліся на плошчы Хацежынскага СДК, каб павесяліцца і адзначыць свята дзяцінства ў забаўляльнай праграме «Лета ў госці запрашае».

У госці да дзяцей прыйшлі  «Пеппі Длинный чулок» і «Мэры Попінс». Яны павіншавалі дзяцей са святам і пачаткам летніх канікул, правялі шмат гульняў, конкурсаў. Незвычайныя эстафеты, загадкі, песні пра лета і канікулы ўзнімалі настрой і дзецям і дарослым. Танцы, вясёлы флешмоб, розныя спаборніцтвы – усё гэта вельмі захапіла хлапчукоў і дзяўчынак.

Дзеці з вялікім задавальненнем гулялі, удзельнічалі ва ўсіх конкурсах. Свята атрымалася шумным і вясёлым. Напрыканцы праграмы «кніжныя гераіні» запрасілі  ўсіх у бібліятэку, дзе бібліятэкар пазнаёміла прысутных з навінкамі і запрасіла на мерапрыемствы якія падрыхтаваны на час  летніх канікул.

Хай нашы дзеці як мага даўжэй застаюцца дзецьмі -бестурботнымі, вясёлымі, радаснымі. Хочацца пажадаць, каб кожнае дзіця было здаровае і атуленае клопатам бацькоў. Хай неба над галавой заўсёды будзе мірным, а кожны новы дзень – добрым і цікавым.