РУ БЕ EN

Паэтычная вечарына «Люблю цябе, Белая Русь»

24.05.2023

У Крупіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы адбылася паэтычная вечарына  «Люблю цябе, Белая Русь» да 85-годдзя з дня нараджэння Уладзiмiра Карызны.

Бібліятэкары распавялі пра напеўнасць і лірызм паэзіі Уладзіміра Карызны, якая прыцягвае ўвагу кампазітараў розных пакаленняў. Больш за 200 вершаў паэта пакладзены на музыку. Песнi на словы паэта, выконвалi ўдзельнікi мастацкай самадзейнасцi. Гучалі  і вершы паэта ў выкананнi чытачоў.  Суправаджалася мерапрыемства фота i вiдыематэрыяламі пра жыццевы i творчы шлях паэта.