РУ БЕ EN

Велікодныя чытанні «Пад зорачкай Хрыста»

07.04.2023

У Шаршунскай інтаграванай сельскай бібліятэцы прайшлі велікодныя чытанні «Пад зорачкай Хрыста».

Бібліятэкар паведала, юным чытачам, што на беларускай зямлі ў добрасуседстве і згодзе жывуць людзі, якія належаць да розных рэлігійных канфесій. Месяц красавік у 2023 годзе вельмі багаты на рэлігійныя святы: з 5 па 13-14 красавіка адзначаецца Песах - яўрэйская Пасха; 9 красавіка Вялікдзень у вернікаў-каталікоў; 16 красавіка святкуюць Вялікдзень вернікі праваслаўнай канфесіі, самай шматлікай на Беларусі. А 25 красавіка Радуніца - дзень памінання памерлых продкаў.

Міру, ладу, згоды і любові, дарагія беларусы!

І як напісаў Васіль Жуковіч:

«Давайце будзем верыць людзі:

Зло пераможа дабрата.

Няхай у вашых душах будзе

Заўсёды зорачка Хрыста».

Акурат у дзень Дабравесця, 7 красавіка, у бібліятэцы прайшлі Велікодныя чытанні «Пад зорачкай Хрыста».  На мерапрыемства завітаў настаяцель храма Іана Прадцечы, аграгарадка Шаршуны, айцец Аляксандр. Гаварылі аб самых лепшых чалавечых якасцях: дабраце, спагадзе, паслухмянасці, добразычлівасці, пакорлівасці, якія мы павінны ўзрошчваць у сваіх душах з малых гадоў.

Затым  усе прысутныя частаваліся пірагамі і цукеркамі.