РУ БЕ EN

Абласны круглы стол «Захаванне і папулярызацыя гістарычнай памяці. Пісьменнікі-землякі: Язэп Пушча»

28.02.2023

28 лютага 2023 г. на базе Гатаўскай сельскай бібліятэкі-клуба прайшоў абласны круглы стол «Захаванне і папулярызацыя гістарычнай памяці. Пісьменнікі-землякі: Язэп Пушча» у рамках абласнога праекта «Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю». Арганізатарамі мерапрыемства былі: Мінская раённая цэнтральная бібліятэка, Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.

Пад час мерапрыемста былі прадэманстраваны архіўныя дакументы і фотаздымкі з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Дакладчыкі распавядалі цікавыя гісторыі і факты з жыцця паэта, крытыка, перакладчыка, члена саюза пісьменнікаў Беларусі, нашага земляка — Язэпа Пушчы.

На мерапрыемстве выступілі: Лаўрык Таццяна Анатольеўна, загадчык аддзела бібліятэказнаўства Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна, магістр філалагічных навук; Жыбуль Віктар Вячаслававіч, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, кандыдат філалагічных навук; Данільчык Аксана Аляксееўна, літаратуразнаўца, перакладчык, кандыдат філалагічных навук; Амосава Юлія Уладзіміраўна, галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, магістр мастацтвазнаўства; Камлюк Марына Аляксандраўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынга ДУ «Мінская раённая цэнтральная бібліятэка», Плыткевіч Сяргей Міхайлавіч – фотажурналіст, краявед, выдавец, дырэктар фонда дзікай прыроды «Чырвоны Бор».  Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства ён прадставіў сайт “Планета Беларусь”.

Мінская раённая цэнтральная бібліятэка прэзентавала віртуальны музей Язэпа Пушчы, размешчаны на сайце  бібліятэкі.

На інтэрактыўнай выставе “Зорка нацыянальнай паэзіі” былі прапанаваны рарытэтныя выданні Язэпа Пушчы, пачыная с 1925 года, некаторыя кнігі засталіся толькі ў адным экзэмпляры ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, былі прадстаўлены выданні нашага земляка з яго асабістым аўтографам.

На прыканцы мерапрыемства Мінская раённая цэнтральная бібліятэка ўзнагародзіла пераможцаў раённага конкурса чытальнікаў “Імёны незабытых: Язэп Пушча”.

 

Фотогалерея: