РУ БЕ EN

Фальклорная гадзіна «Масленіца ідзе – гуляй народ»

22.02.2023

Мінская раённая цэнтральная бібліятэка правяла фальклорную гадзіну «Масленіца ідзе – гуляй народ». Масленіца, праводзіны зімы – гэта адзін з самых вясёлых народных абрадаў, які завяршае зімовы перыяд свят.

Як і належыць, на свяце ўсе ад душы весяліліся. Гульні, карагоды і, вядома ж, бліны - сімвал вясны і сонца. Усе прысутныя з вялікім жаданнем і захапленнем удзельнічалі ў конкурсах. Былі прагавораныя ўсе дні масленічнага тыдня, выконваліся песні хорам і прыпеўкі.

Пераможцы заахвочваліся прызамі. Не адзін з гасцей не застаўся без галоўнага пачастунка свята – бліноў. Дзякуючы такім мерапрыемствам і падтрымліваюцца традыцыі і звычаі нашага народа.