РУ БЕ EN

Літаратурная гасцёўня «Мовы рысы непаўторныя»

21.02.2023

Да Дня роднай мовы Мінская раённая цэнтральная бібліятэка правяла літаратурную гасцёўню «Мовы рысы непаўторныя» зумесна з аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў і людзей сталага ўзросту аг.Міханавічы і з Міханавіцкім цэнтрам культуры. Мэтай мерапрыемства было актывізаваць увагу да роднай мовы, звярнуцца да роднай паэзіі і фальклору.

Удзельнікі чыталі вершы і байкі на беларускай мове, перакладалі з русскай на беларускую мову. Таксама паглядзелі два спектакля тэатра ценяў «Рэпка» і «Стары конь», падапечныя паспрабавалі сябе ў якасці актораў і рэжысёраў. З задавальненнем дзеці прымалі ўдзел у спаборніцтве, хто самы меткі і лоўкі. Вялікую асалоду атрымалі не толькі дзеці, але і дарослыя, якія таксама ўдзельнічалі і перажывалі за сваіх падапечных.