РУ БЕ EN

Чытацка-глядацкая канферэнцыя «Мая Зямля сілы» да 500-годдзя выдання «Песні зубра» М.Гусоўскім

18.02.2023

У Гатаўскай сельскай бібліятэцы-клубе падчас чарговага пасяджэння аматарскага аб’яднання «PRO-книги» удзельнікі пазнаёміліся з вядомым помнікам літаратуры эпохі ранняга Адраджэння. У гэтым годзе споўнілася 500 гадоў, як была выдадзена ў Кракаве паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра». «Песня пра зубра» — паэма, напісаная на класічнай лацінскай мове. Спачатку твор быў прысвечаны папу Льву X, у пазнейшым выданні (Кракаў, 1523) — каралеве Боне. Паэма лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народу.

Удзельнікі мерапрыемства таксама пазнаёміліся з кнігай «Зямля сілы. Белавежская пушча». Напрыканцы быў прадэманстраваны фільм «Белавежская пушча –адно з сямі цудаў Беларусі».