РУ БЕ EN

Гадзіна роднай мовы «Да роднай мовы крок зрабі»

19.02.2023

У Лескаўскай сельскай бібліятэцы прашла гадзіна роднай мовы «Да роднай мовы крок зрабі» з мэтай павысіць пазнавальную цікавасць да беларускай мовы і літаратуры, навучыцца паважаць мову і культуру другіх народаў. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова, нягледзячы на ўсе перашкоды, вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

Напярэдадні свята бібліятэкар прапаноўвала ўсім наведвальнікам беларускамоўныя выданні, зрабіла экскурс у гісторыю ўзнікнення гэтага свята, звяртала іх ўвагу на кніжную выставу «Да роднай мовы крок зрабі». Юныя чытачы паказалі веданне мовы праз вершы беларускіх паэтаў, актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне на лепшага знатака беларускай прымаўкі, чыталі ўслых беларускія народныя казкі.