РУ БЕ EN

Гульня-конкурс «Ведай і любі родную мову» к Міжнароднаму дню роднай мовы

17.02.2023

У сельскай бібліятэцы аг. Лясны прайшла гульня-конкурс «Ведай і любі родную мову» к Міжнароднаму дню роднай мовы. Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, прадухіленне знікнення унікальных моў, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна на выкарыстанне роднай мовы.

Мерапрыемства прайшло ў форме віктарыны. У першым туры дзеці перакладалі словы з беларускай мовы на рускую, а затым наадварот. У другім туры – адгадвалі загадкі аб роднай беларускай мове. Затым дзецям было прапанавана прачытаць Беларускія скорагаворкі. Хто лепш за ўсіх распавёў, той і перамог. Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна.