РУ БЕ EN

Гульня-падарожжа «Ці ведаеш ты сваю мову»

16.02.2023

У Юзуфоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшла гульня-падарожжа «Ці ведаеш ты сваю мову». «Родная мова, матчына мова» - так шаноўна і ласкава называем мы сваю мову. Такімі словамі і пачалося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах «Загадкі», «Перакладчыкі», з цікавасцю прымалі ўдзел у конкурсе «Знаўцы беларускага фальклору», «Прыказкі мудрай мовы прывязкі», «Наадварот», у віктарыне «Старонкі мінулага і сучаснага». Да гульні была падрыхтавана выстава «Вітаю цябе, беларуская кніга», прапанаваны цікавыя апавяданні і вершы пра нашу родную зямлю і мову, яе працавітых людзей, пра мары хлопчыкаў і дзяўчынак.