РУ БЕ EN

Гадзіна роднай мовы «Які ж гэта Цуд-слова, родная мова»

16.02.2023

У Калдзішчанскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна роднай мовы «Які ж гэта цуд-слова, родная мова».

У ходзе мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, распавяла аб моўнай і культурнай разнастайнасці. Дзеці даведаліся, якая багатая і прыгожая наша беларуская мова, колькі ў ёй слоў, з дапамогай якіх мы можам складаць апавяданні, вершы і проста размаўляць. Для замацавання пачутага дзецям было прапанавана прыняць удзел у віктарыне «У свеце слоў» і «Працягні прыказку». Для мерапрыемства ў бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава-агляд «Беларуская мова – наша спадчына».

У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя зрабілі выснову, што важным для любога чалавека з'яўляецца тая мова, на якой ён размаўляе, бо веданне сваёй мовы і павага да іншых робіць нас лепей і культурней.