РУ БЕ EN

Пазнавальная гадзіна «Беларускі нацыянальны касцюм»

11.02.2023

Лескаўская сельская бібліятэка правяла пазнавальную гадзіну «Беларускі нацыянальны касцюм» для юных чытачоў з мэтай папоўніць веды пра народную культуру ў рамках праекта «Скарбы з бабулінай скрыні».

Бібліятэкар расказала, што ў кожнага народа ёсць свае нацыянальныя сімвалы. Яны народжаны культурай і зберагаюцца як нацыянальны здабытак. Для беларусаў у нашы дні адным з сімвалаў з’яўляецца народны касцюм. Яго мы можам бачыць на афіцыйных дзяржаўных цырыманіялах і ў час урачыстых актаў, на эстраднай сцэне, у іх апранутыя ўдзельнікі фальклорных калектываў. Народны касцюм уражвае сваёй прыгажосцю, маляўнічасцю і дасканасцю дэкору. У наш час яшчэ можна ўбачыць захаваныя ў куфарах як сямейныя рэліквіі тканыя і вышываныя касцюмы бабуль: палатняныя сарочкі і фартухі, галаўныя ўборы – наміткі, андаракі, гарсэты. Для больш яркага ўспрымання дадзенай тэмы бібліятэкар прапанавала літаратуру пра беларускія народныя строі (Лобачевская, О.А. Белорусский народный костюм; Міхась Раманюк Беларускія народныя строі; Бялявіна, В.М. Жаночы касцюм на Беларусі) і прадэмастравала касцюм, які асабіста выканала ў этнастылі  для ўдзелу ў шматлікіх мерапрыемствах. Размова пра беларускі народны касцюм вельмі зацікавіла хлопчыкаў і дзяўчынак. Пытанняў было шмат, і таму вырашылі яшчэ раз звярнуцца да гэтай тэмы.

Фотогалерея: