РУ БЕ EN

Гадзіна дыялогавых зносін «Мая любімая мова» да Міжнароднага дня роднай мовы

11.02.2023

У Ждановіцкай сельскай бібліятэцы на чарговым пасяджэнні клуба «Чароўны ліхтарык», сябрам клуба расказали пра гісторыю беларускай мовы, пра яе складаны шлях даўжынёй у стагоддзі, часам узлётны і высокі, а часам, як і лёс усёй нацыі, патаптаны чужаземным мячом.

Беларускія летапісы – адзін з першых жанраў старажытнай беларускай пісьменнасці. Яны даюць уяўленне аб тым, як ішло развіццё мовы, як яна узбагачалася і ўдасканальвалася. Менавіта на старабеларускай мове з'явіліся першыя ўсходнеславянскія друкаваныя кнігі Ф. Скарыны, на ёй пісалі і выдавалі свае творы С. Будны, В. Цяпінскі, С. Полацкі і іншыя. Бібліятэкары пазнаёмілі юных чытачоў з прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі і лічылкамі, прыметамі і жартамі беларусаў падчас літаратурнай гульні «Старонкі з моўнай скарбонкі». Усе дзеці з цікавасцю слухалі аповяд аб беларускіх народных казках і дзяліліся ўражаннямі адзін з адным.

Фотогалерея: