РУ БЕ EN

Віртуальная экспедыцыя па Міншчыне «Мая зямля ад «А» да «Я» (да 85-годдзя Мінскай вобласці)

04.02.2023

У Гатаўскаяй сельскай бібліятэцы-клубе здзейснілі Віртуальную экспедыцыю па Міншчыне ў рамках чарговага паседжання аматарскага аб'яднання «PRO-книги».

Неверагодную колькасць цікавых фактаў дзеці даведаліся з серыі кніг «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя», якую выпускае выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Таксама юныя чытачы даведаліся аб унікальных крэпасцях, самых старажытных і «маладых» гарадах,  незвычайных музеях, археалагічных цудах, нацыянальных парках Міншчыны.

Увазе ўдзельнікаў мерапрыемтва быў прадстаўлены відэафільм «ТОП-10 самых незвычайных мясцін Беларусі». Да мерапрыемства была аформлена выстава «Зорны дождж нашага краю», на якой прадстаўлены выданні ўжо даўно ўпадабанай кніжнай серыі.

Фотогалерея: