РУ БЕ EN

Падарожжа у казачны свет

23.01.2023

У Прылуцкай iнтэграванай сельскай бібліятэцы прайшла сустрэча юных чытачоў з вядомай беларускай пiсьменнiцай Кацярынай Хадасевiч-Лiсавой. Беларускамоўны расповед пра тое, як з'явiлicя самыя прыгожыя азеры, пра Лiсiчку Красную, пра iншапланетнага сябра Вухуцiка, зачараванае балота i яшчэ шмат цiкавага атрымаўся вельмi займальным. Дзецi з задавальненнем удзельнiчалi y гульнях, якiя падрыхтавала для iх Кацярына Станicлаваўна, адказвалi на пытаннi, задавалi cвае. Кожны, хто хацеў, набыў не толькi кнiгу з аўтографам, але i прыгожыя сувенiры. Упэўнена, што гэтае мерапрыемства надоўга захаваецца ў памяцi дзяцей, а самае галоунае – прывабiць ix увагу да беларускамоўных твораў.

Фотогалерея: