РУ БЕ EN

Дыскусійный відэасалон «На экране – героіка подзвіга»

16.12.2022

Мінская раённая цэнтральная бібліятэка правяла сустрэчу Дыскусійный  відэасалон  “На экране – героіка  подзвіга” з нагоды святкавання Дня Беларускага кіно.

Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра такія паняцці як: сцэнарыст, кінарэжысёр, аператар. Задумваліся і ўсведамлялі, для чаго людзям патрэбна кіно, пазнаёміліся з гісторыяй кіно, спецыфікай кінамастацтва. Задавалі шмат пытанняў, звязаных з пастаноўкай і стварэннем кіно. Навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны "Ці ведаю я кіно", пазнаёміліся з інфармацыяй аб зараджэнні беларускага кіно. Далей удзельнікі мерапрыемства расказалі пра беларускія кінафільмы, чкія найбольш падабаюцца ім, асабліва мультфільмы. Мерапрыемства было цікавым,  пазнавальным.

Фотогалерея: