РУ БЕ EN

АКЦЫЯ «РУКА ДАПАМОГІ»

03.12.2022

3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Шаршунская інтэграваная сельская бібліятэка правяла акцыю "РУКА ДАПАМОГІ". Бібліятэка на даму абслугоўвае 10 чалавек састарэлых, сярод іх 5 інвалідаў. Адышоўшы ад актыўнага жыцця яны, як ніхто іншы, маюць патрэбу ў нашай дапамозе і падтрымцы. Нават самая простая вясковая навіна, што прыносіць разам з кнігамі і часопісамі бібліятэкар, выклікае ў іх жывую цікавасць, узнімае настрой, пашырае межы кватэры. Ну а абмеркаванне апошніх навін краіны і свету - неабходнае складаемае нашых сустрэч.