РУ БЕ EN

Гадзіна грамадзянскай культуры “Велічна над краінай лунае сцяг зямлі роднай” да Дня Дзяржаунага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь

12.05.2022

      Герб і сцяг з'яўляюцца галоўнымі сімваламі нашай краіны. Гэта гісторыя і будучыня нашай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны. Гэтыя сімвалы адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця.

        На мерапрыемстве прысвечаным Дню дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь дзеці пазнаёміліся з гісторыяй ўзнікнення сімвалаў нашай дзяржавы – гербам, сцягам, гімнам. Праслухалі гімн, вызначылі значэнне эмблем, намаляваных на гербе і сцягу, а таксама значэнне іх кветак, даведаліся пра ролю і значэнні сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым.

Фотогалерея: