РУ БЕ EN

Урок памяці "О чём звонят колокола Хатыни"

22.03.2022

22 САКАВІКА 1943 г.карным атрадам эсэсаўцаў і іх пасобнікамі была спалена разам з жыхарамі в. Хатынь. Яна стала сімвалам генацыду беларускага народа. Шаршунская iнтэграваная сельская бiблiятэка  падрыхтавала ўрок памяці "О чём звонят колокола Хатыни". Пасля заканчэння ўрока, каля помніка спаленым жыхарам в. Бахметаўка і в. Камкі разам з вайскоўцамі в/ч 30151"І" быў праведзены мітынг. Да помніка леглі кветкі, пастаўлены запаленыя лампадкі памяці.

Над спаленай вёскай, адзетай жалобным гранітам,

Званы абзываюцца рэхам вайны незабытым.

Хай вечны агонь, што запалены ў памяць Хатыні,

Як рунь і як неба, палае - зялёны і сіні.

Няхай яго полымя жытам спякотным і спелым

Схіляецца ў ногі Хатыні дварам скамянелым .

Парогу халоднаму, прызбе маўклівай пры хаце,

Хай гора, заснуўшае ў камні, прачнецца ў набаце.

(А.Куляшоў)

Фотогалерея: