РУ БЕ EN

Раённы семінар "Роля ўстаноў культуры ў папулярызацыi народнага мастацтва, развiццi творчага патэнцыяла дзяцей i моладзi" ў Лескаўскай сельскай бібліятэцы

12.03.2022

11 сакавiка Лескаўская сельская бiблiятэка прымала ўдзельнiкаў раённага семiнара "Роля ўстаноў культуры ў папулярызацыi народнага мастацтва, развiццi творчага патэнцыяла дзяцей i моладзi". Бiблiятэкар пазнаёмiла з выставай ручнiкоў, тэкстыльных народных лялек i правяла майстар-клас "Беларуская лялька як абрадавы сiмвал". Сустрэча адбылася цiкавай, карыснай, насычанай абмеркаваннямi на дадзеную тэму i натхнiла усiх на новыя творчыя здзяйсненнi.

Фотогалерея: