РУ БЕ EN

Фальклорнае свята  «Масленица идёт, мёд да блин несёт»

06.03.2022

Бібліятэка ДУ "Мінскі раённы цэнтр культуры" запрасіла ўдзельнікаў клуба сталых людзей  “Ля самавара” на фальклорнае свята  «Масленица идёт, мёд да блин несёт». Масленіца – старажытнае, самае вясёлае і любімае перадвеснавое свята славян, урачыстыя праводзіны зімы,  лсвяткаванне якога доўжыцца сем дзён.Гасцей чакалі вясёлые гульні і конкурсы, віктарына, а таксама галоўныя атрыбуты свята – бліны з салодкім мядком, смачным варэннем, смятанкай.  Прысутныя  з задавальненнем частаваліся прысмакамі і ўспаміналі свае гісторыі, звязаныя з гэтым вясёлым і шумным святам. Але свята на гэтым не закончылася. Наш мясцовы паэт  В.П. Вайшэвіч пазнаёміў прысутных са сваімі новымі творамі , прысвечанымі Масленіце, святу жанчын 8 сакавіка і іншымі. Свята ўдалося.

Загадзя была падрыхтавана  фальклорная  выстава «Маслена краса – отворяет ворота!»”, якая карысталася вялікім попытам у чытачоў бібліятэкі.

 

Фотогалерея: