РУ БЕ EN

Літаратурна-музычная гасцёўня “І застаўся ты ў нашых душах”

14.12.2021

9 снежня 2021 года споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча. З гэтай нагоды было арганізавана сумеснае мерапрыемства (ДУА “Навасельская сярэдняя школа”, Навасельская сельская бібліятэка, Навасельскі ЦКіД) - літаратурна-музычная гасцёўня “І застаўся ты ў нашых душах”. На працягу мерапрыемства ў зале панавала ўзнёслая, урачыстая атмасфера. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці  паэта. Удзельнікі гасцёўні пранікнёна выканалі творы Багдановіча, якія ўвайшлі ў зборнік “Вянок” (урывак з паэмы “Вераніка”, вершы “На чужыне”, “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…”, “Раманс”, “Зімой”, “Санет” (“Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі”, “Свяча бліскучая зіяе…”, “Страцім-лебедзь” і інш.), а таксама песні, напісаныя на словы паэта (“Па-над белым пухам вішняў”, “Слуцкія ткачыхі”). Удзельнікі танцавальнага гурта “Калейдаскоп” выканалі беларускі народны танец “Таўкачыкі”. Мерапрыемства атрымалася надзвычай эмацыянальным, трапяткім, насычаным непаўторнай паэзіяй Максіма Багдановіча і шчымлівым трагізмам яго жыццёвага шляху.

Фотогалерея: