РУ БЕ EN

Гадзіна дабрыні “Навучы сваё сэрца дабру”

04.11.2021

Чалавек павінен жыць у атмасферы дабра, якая ствараецца самім чалавекам. Сапраўды, чалавек не нараджаецца добрым ці злым. Ён сам робіць выбар, вучыцца дабру.

З чаго складаецца дабро? – З добрых спраў, з добрых пачуццяў, з добрых слоў, з добрых адносін да навакольнага.

Аб гэтым вялася размова ў Шаршунскай ІСБ з дзецьмі, што адпачываюць у лагеры пры ДУА “ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа п.Шаршуны”.

Звярнуліся да казкі, бо ў большасці казак асноўнай тэмай з’яўляецца тэма дабра і зла. Прачыталі казку Ш.Перо “Добрае слова”. Правялі віктарыну “Добрыя і злыя героі казак”. Напрыклад: дзюймовачка… добрая, Карабас Барабас – злы і г.д. Пагулялі ў гульню “Камплімент” – кожны павінен быў сказаць свайму суседу што-небудзь прыемнае. Прыпаміналі ветлівыя выразы, у якіх прысутнічае слова “дабрата”. Напрыклад: добрай раніцы і г. д.

Гадалі, дзе ў чалавеку жыве дабрата. Аказалася, што жыве яна ў кожнага ў сэрцы, і што яе патрэбна узрошчваць у сабе з дапамогай добрых учынкаў, спраў, паводзін, адносін.

Фотогалерея: