РУ БЕ EN

Пазнавальная і творчая гадзіны па саломапляценні «Саламяны цуд».

02.11.2021

30 кастрычніка ў Лескаўскай сельскай бібліятэцы праведзены пазнавальная і творчая гадзіны па саломапляценні «Саламяны цуд».

Старажытным відам народнага мастацтва з’яўляецца саломапляценне, якое да гэтага часу шырока бытуе на Беларусі. Зерне і салома – сімвалы ўрадлівасці ва ўсіх земляробчых народаў. Нашы продкі верылі ў тое, што хлебныя расліны захоўваюць “душу” хлебных палёў. Гэтыя старажытныя аграрныя ўяўленні захаваліся ў земляробчых звычаях, што дайшлі да нашых дзён. З саломы выконвалі разнастайныя атрыбуты абрадаў: жніўныя вянкі, снапы-бабкі, барада з апошніх каласоў, фігуркі чалавека, жывёл і птушак, падвясныя “павукі”. У гэтых прадметах сяляне ўвасаблялі свае светапоглядныя і рэлігійныя ўяўленні, спадзяванні на ўраджай і дабрабыт сям’і. Нягледзячы на зменлівасць свету, многія абрады прыйшлі да нас з далёкіх язычніцкіх часоў і працягваюць жыць побач з намі ў выглядзе твораў майстроў. Сучасныя беларускія вырабы з саломкі - мастацкая з’ява, якая мае свой асаблівы стыль. Вызначэнне “беларуская саломка” набыло значэнне нацыянальнага брэнду, мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі беспамылкова асацыіруюцца з Беларуссю, сведчаць аб творчых здольнасцях і працавітасці беларусаў.

Прысутныя пазнаёміліся з выставай саламяных вырабаў і літаратурай па тэме саломапляцення, а бібліятэкар нагадала гісторыю ўзнікнення рамяства, якое існавала ў форме хатняга промыслу, звярнула ўвагу на сучасную разнастайнасць відаў ужывання матэрыялу і прапанавала замацаваць веды практычнымі заняткамі. Працэс работы з саломкай працаёмкі, патрабуе пастаяннай практыкі, развіцця спрытнасці рук. Неаднаразовыя ўдзельнікі творчых ўрокаў і майстар-класаў з ахвотай узяліся за справу і выкарысталі магчымасць стварыць свой маленькі саламяны “шэдэўр”. Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта “Скарбы з бабулінай скрыні. 

Фотогалерея: