Размова-віктарына "Свет жывёл ў прыродзе і літаратуры"
04.10.20214 кастрычніка -Сусветны дзень абароны жывёл.
У Шаршунскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшла размова-віктарына "Свет жывёл ў прыродзе і літаратуры". Адрасавана яна была вучням першага класа ДУА ВПК "дзіцячы сад-сярэдняя школа п. Шаршуны" Бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на разнастайнасць і мнагалікасць жывёльнага свету, на неабходнасць берагчы і абараняць жывёл, каб на планеце Зямля захоўвалася экалагічная раўнавага.
Адгадвалі загадкі пра жывёл, прадаўжалі пагаворкі - смелы, як... леў,-
гулялі ў гульню "Вакол сябе павярніся і ў ... воўка... ператварыся".
Гаварылі, што многія з жывёл з'яляюцца героямі казак і апавяданняў.
Прачыталі казку С. Пракоф'евай "Самый большой друг". Ацанілі ўчынкі
герояў. На завяршэнне размовы кожны маляваў свайго любімага дамашняга выхаванца.
Мы в соцсетях: