РУ БЕ EN

Свята “Люблю цябе, зямлі бацькоўскай мова”

04.09.2021

Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня - асаблівая, святочная. Менавіта ў гэты дзень у нашай краіне , пачынаючы з 1994 год адзначаецца свята беларускага пісьменства. Беларускае кнігадрукаванне мае болш чым 500- гадовую гісторыю. І нам есць што ўзгадаць і есць чым ганарыцца.
4 верасня У Крупіцкім цэнтры культуры адбылося свята: “Люблю цябе,зямлі бацькоўскай мова!”. У падрыхтоўцы і правядзенні свята актыўны ўдзел прымалі супрацоўнікі Крупіцкай ІСБ, цэнтра культуры, настаўнікі і навучэнцы Крупіцкай школы мастацтваў. Цэнтр культуры гасцінна прыняў больш чым 50 удзельнікаў.
Вядучыя свята (чытачы бібліятэкі Курылаў Арсеній і Бугаева Антаніна) расказалі пра гісторыю беларускага кнігадрукавання, беларускіх асветніках, аб сучасным беларускім друку.
Пісьменнік Іван Грамовіч, паэт і сааўтр гімна Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карызна – нашы землякі і наш гонар.Уладзімір Іванавіч Карызна перадаў прывітанне сваім землякам у рыжыме онлайн.
Юныя чытачы (Андрук Ягор, Пальчык Кіра,Чахоўскі Аляксей ) прачыталі вершы беларускіх паэтаў пра Радзіму і родную мову.
Завітала да нас на свята Мовазнаўца (Дзернакоўская Ірына Зігмудаўна). Яе скарбонка каштоўнасцей з пытаннямі пра гісторыю радзімы, загадкамі , з гульней “Перакладчык” і яе артыстызм не пакінулі нікога абыякавым.
Ёсць у нашым краі і мясцовыя паэты Андрук Мікалай Іванавіч (аўтар слоў гімна Мінскага раёна); Карнішка Ніна Віктараўна. Іх творы пра родны край прагучалі на свяце.
І якое ж свята без музыкі. Цудоўныя музычныя падарункі для ўдзельнікаў свята падрыхтавалі настаўнікі і навучэнцы Крупіцкай школы мастацтваў.

Фотогалерея: