Віртаульнае падарожжа «Брэнды Беларусі»
28.08.2026У філіяле “Заслаўская дзіцячая бібліятэка” прайшло пазнавальнае і займальнае мерапрыемства «Брэнды Беларусі», прысвечанае знаёмству дзяцей з культурай, традыцыямі і сімваламі нашай краіны. Дзеці стварылі маляўнічы плакат з любімымі беларускімі словамі, прынялі ўдзел у вясёлай гульні «Склеім посуд», з цікавасцю дзеці спаборнічалі, адказваючы на пытанні і ўспамінаючы, як мага больш сімвалаў Беларусі. Асабліва займальнай стала гульня "Мема" з выявамі беларускіх сімвалаў, якая дапамагла дзецям не толькі праверыць сваю памяць, але і даведацца шмат новага пра родную краіну. Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна, падарыўшы дзецям добры настрой і магчымасць яшчэ раз пераканацца, наколькі цікавая і багатая гісторыя і культура Беларусі!
Мы в соцсетях: