Гульнёвая праграма «Смак беларускай мовы»
31.07.2026У рамках агульнанацыянальнага праекта "Кожная пятніца -роднае, сваё” у Заслаўскай гарадской дзіцячай бібліятэцы была арганізавана гульневая праграма “Смак беларускай мовы". Юныя чытачы здзейснілі імправізаванае гастранамічнае падарожжа. Бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй і традыцыямі беларускай кухні, асаблівасцямі і разнастайнасцю нацыянальных страў. Прагучалі вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя стравам і прадуктам нацыянальнай кухні. Працягам мерапрыемства стала гульня “Аматары беларускага фальклору” на веданне беларускіх прыказак, а таксама пазнавальныя конкурсы “Словы-змейкі”, “Спрыт, знаходлівасць і розум”, “Слоўны канструктар”. Мерапрыемства было цікавым і карысным для ўсіх, бо яго ўдзельнікі даведаліся шмат чаго новага аб сваёй роднай мове.
Мы в соцсетях: