Экскурс у мінулае “Цеплыня душы ў звычайных рэчах”
31.07.2026У рамках акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў філіяле Крупіцкая ІСБ для выхаванцаў дзіцячага сада прайшла займальная вандроўка ў мінуўшчыну “Цеплыня душы ў звычайных рэчах”. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з брамай, хатай, печчу, сталом, лавай, ложкам, палацямі, а таксама з гаспадарчым начыннем: ступай, збанам, гарлачом, гляком, сявенькай, веялкай, сярпом, якімі карысталіся продкі падчас сяўбы і ўборкі ўраджаю. Асобна вядучыя расказалі аб прыладах для апрацоўкі льна. Найбольшы водгук у дзяцей выклікалі беларускія паясы, вышыўкі, посцілкі, дываны і маляванка.
Мы в соцсетях: