Познавательный час “На чым іграе музыка”
24.07.2026У рамках акцыі “Кожная пятніца – роднае, свае” у філіале “Крупіцкая ІСБ” для выхаванцаў Крупіцкага дзіцячага сада быў падрыхтаваны пазнавальны час “На чым іграе музыка”. Дзеці адправіліся ў цікавае падарожжа, у свет беларускай народнай музыкі, і дапамаглі ім у гэтым цудоўныя кнігі “На чым іграе музыка” і “Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў”. Дзеці паслухали цікавыя легенды ўзнікнення такіх інструментаў, як акарына, барабан, бубен, гармонік, дудка, жалейка, клякоткі, шархуны, рагулька і інш. Пачули, як яны гучаць у выкананні музыкаў. А потым мелі магчымасць стварыць аркестр і самім паіграць на музычных інструментах.
Мы в соцсетях: