РУ БЕ EN

Падарожжа па беларускіх вёсках “Хлеб - всему голова”

17.07.2026

У філіяле “Гатаўская сельская бібліятэка-клуб” чарговая пятніца прайшла пад знакам роднай зямлі і яе шчодрасці. У межах акцыі “Кожную пятніцу – роднае, сваё” бібліятэкары запрасілі сваіх гасцей у займальнае падарожжа ў свет злакавых культур.Удзельнікі з задавальненнем успаміналі, якімі каласамі шумяць нашы палі, як даўняя праца хлебароба ператвараецца ў румяны каравай на стале. Але сустрэча не абмежавалася толькі фактамі: гучалі мудрыя прыказкі, дзе хлеб — мера дабра і шчырасці, прайшла жвавая віктарына, якая паказала, што традыцыі жывуць у сэрцах. Асаблівая ўвага была адведзена сакральным абрадам нашых продкаў. Як хлеб сустракаў маладых? Як аберагаў дом? Пра гэта і шмат іншага пачулі прысутныя. Для юных чытачоў была арганізавана выстава, дзе праз старонкі кніг беларускіх аўтараў ім адкрылася простая і вечная ісціна: хлеб — не проста ежа, гэта душа нашай зямлі. Прыходзьце па пятніцах — тут захоўваецца наша спадчына!

 Чытайце, паважайце і любіце роднае!

Фотогалерея:

поделиться в: