Гульня-вандраванне “Аб родным крае – роднай мовай”
17.07.2026У філіяле Заслаўскай гарадской дзіцячай бібліятэцы ў межах праекта адбылася захапляючая гульня “Аб родным крае – роднай мовай”. Удзельнікам патрэбна было прайсці розныя выпрабаванні, сабрать артэфакты і знайсці схаваны клад, прайшоўшы па тэматычным станцыям. Рабяты пачалі са станцыі “Славутасці Беларусі”, дзе склалі карту-пазл “Мая Радзіма – Беларусь”. Далей гульня працягнулася каля выставы, прысвечанай пісьменнікам-юбілярам, дзе дзеці гулялі ў гульні “Слоўнікавы кошык”, “Нашае – не нашае”, якія далучылі ўдзельнікаў да беларускай традыцыйнай культуры, беларускай мовы. Каля выставы, прысвечанай Году беларускай жанчыны, кожны змог паспрабаваць сябе ў ролі народнага майстра, збіраючы элементы беларускага арнаменту. Завяршаючы артэфакт чакаў удзельнікаў у гульнятэцы, дзе трэба было прайсці гульню-заданне “Мема: Беларусь”. Так, сабраўшы ўсе падказкі, дзеці знайшлі галоўны прыз, але, галоўнае, удзельнікі многа даведаліся пра Беларусь, яе славутасці, мову і традыцыі.
Мы в соцсетях: