Літаратурнае лато “Чароўных слоў цудоўны свет”
03.04.2026Пятніца 03.04.2026 ў Заслаўскай гарадской дзіцячай бібліятэцы сустрэла чытачоў новай цікавай гульнёй на беларускай мове “Беларускамоўнае даміно”. Дзякуючы гэтай гульні нават той, хто зусім не ведае мовы, зможа запомніць новыя словы. Акрамя гэтага, бібліятэкары падрыхтавалі літаратурнае лато ”Чароўных слоў-цудоўны свет“, падчас якога ўдзельнікі пашырылі свае веды аб гістарычным шляху беларускай мовы, раскрылі багацце і разнастайнасць роднай мовы. Напрыканцы мерапрыемства адбылася акцыя ”Любімыя словы на роднай мове“.
Мы в соцсетях: