РУ БЕ EN

Інфармацыйны час «Ганаруся табой, Беларусь»

27.03.2026

     У рамках раённай акцыі «Кожная пятніца — роднае слова» супрацоўнікамі бібліятэкі аграгарадка Лясны было арганізавана і праведзена пазнавальнае мерапрыемства — інфармацыйны час пад назвай «Ганаруся табой, Беларусь». На сустрэчы бібліятэкар расказала наведвальнікам пра тое, якое выдатнае месца ў свеце займае наша краіна дзякуючы сваім прыродным багаццям, гістарычнай спадчыне і дасягненням. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што Беларусь па праве ганарыцца тымі аб'ектамі і фактамі, якія вядомыя далёка за межамі нашай Радзімы. Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы, суправаджалася кніжнай выставай, на якой былі прадстаўлены выданні пра прыроду, гісторыю і дасягненні Беларусі.  Бібліятэкар адзначыла, што любіць і ведаць свой край — значыць ганарыцца яго людзьмі, прыродай і тымі вынікамі працы, якія робяць Беларусь вядомай ва ўсім свеце.

 

Фотогалерея:

поделиться в: