РУ БЕ EN

Квэст “Скарбы роднай прыроды”

27.03.2026

У філіале “Крупіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” у рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё”  прайшоў квэст “Скарбы роднай прыроды”. Супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі наведальнікаў у падарожжа па роднай краіне, каб палюбавацца краявідамі роднай зямлі, паслухаць птушыныя аркестры, удыхнуць мядовыя пахі лугавых і палявых кветак. Чытачы падзяліліся на каманды, выбралі капітанаў, прыдумалі назвы каманд, атрымалі лісты, на якіх былі адзначаны маршруты падарожжа. Іх чакалі наступныя станцыі: “Лясная”, “Крылатая дружына”, “Беларускія краявіды”, “Мастацкая”. На кожным прыпынку каманды выконвалі заданні і атрымоўвалі балы. Напярэдадні мерапрыемства, навучэнцы мастацкага аддзялення Крупіцкай ДШІ малявалі птушак і звяроў, прыроду па кнігах У. Ягоўдзіка. Удзельнікі прагаласавалі і вызначылі найлейпшага мастака-анімаліста. Усе атрымалі салодкія прызы, а каманда-пераможца – памятныя сувеніры.

Фотогалерея:

поделиться в: