Дзень беларускай мовы «Мова родная, сябруй са мной»
20.03.2026Заслаўская гарадская дзіцячая бібліятэка сустракала чытачоў новымі поступамі літаратуры на роднай мове і цікавымі гульнямі: “Беларускія краявіды”, “Беларускія майстры”, “Беларускі строй”. Дзеці і бацькі маглі выбраць адзенне для Алеся і Алесі, суаднесці традыцыйныя беларускія вырабы з адпаведнымі майстрамі, выбраць, якія выявы не адносяцца да беларускіх краявідаў, а таксама пайсці дамоў з самай цікавай кніжкай на роднай мове.
Мы в соцсетях: