Літаратурны конкурс “У краіне фальклору”
10.03.2026Сёння ў філіял “Гатаўская сельская бібліятэка-клуб” наведаліся вучні Гатаўскай сярэдняй школы і паўдзельнічалі ў літаратурным конкурсе “У краіне фальклору”. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны: суадносілі назвы жывёл і тое, чым яны харчуюцца; шукалі назвы беларускіх народных казак у літаратурных радках, імёны, лічбы ў словах, а таксама пабывалі ў віртуальным музеі “Беларуская хатка”. Удзельнікі з задавальненнем выканалі ўсе заданні, папоўнілі слоўнікавы запас адметнымі беларускімі словамі “куфар”, “патэльня”, “прасніца”, “абрус” і іншымі.
Мы в соцсетях: