РУ БЕ EN

Гадзіна бяспекі “Самыя простыя і важныя правілы бяспекі” ў рамках прафілактычнай акцыі “За безопасность вместе”

05.03.2026

У філіяле “Лескаўская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна бяспекі “Самыя простыя і важныя правілы бяспекі” для дяцей малодшага школьнага ўзросту ў рамках прафілактычнай акцыі “За безопасность вместе”. Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі. Асаблівая ўвага – асцярожнае карыстанне электрапрыборамі. Дзеці паказалі добрыя веды паводзін у экстрэмальных сітуацыях, адказваючы на пытанні віктарыны “Знатоки правил безопасности”. Затым пазнаёміліся з інфармацыйнымі матэрыяламі на дадзеную тэму, якія размешчаны на выставе “Самыя простыя і важныя правілы бяспекі”, нагадалі тэлефоны экстраных служб і выдатна паказалі неабходны мінімум ведаў па правілах пажарнай бяспекі.

Фотогалерея:

поделиться в: