Літаратурная вітрына «Роднае слова – жывая крыніца»
28.02.2026З 2 па 28 лютага 2026 года ў філіяле «Гатаўская сельская бібліятэка-клуб» працавала літаратурная вітрына «Роднае слова – жывая крыніца», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
На вітрыне былі сабраны выданні на любы густ – ад казак і вершаў для самых маленькіх чытачоў да паэзіі, прозы і фальклорных збораў для іх бацькоў.
Выстава нагадала наведвальнікам, што родная мова – гэта не толькі сродак зносін, але і жывая крыніца мудрасці, гісторыі і культуры. Такія мерапрыемствы спрыяюць захаванню моўнай спадчыны і папулярызацыі чытання сярод розных пакаленняў.
Мы в соцсетях: