Творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай Святланай Быкавай “Ад сівой даўніны да сучаснасці”
27.02.2026У філіяле "Ждановіцкая сельская бібліятэка" адбылася творчая сустрэча юных чытачоў з дзіцячай пісьменніцай, паэткай Святланай Быкавай “Ад сівой даўніны да сучаснасці”, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны і да 40-годдзя ДУ “Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”. Пісьменніца распавяла пра свой творчы шлях, а далей асноўнай тэмай размовы стала гістарычная паэма пісьменніцы «Легенда Заслаўя», якая была выдадзена у гонар 1030-годдзя города. З вуснаў Святланы Анатольеўны дзеці пачулі ўрыўкі з паэмы, што тычыліся трагічнага лёсу полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны і яе мужнага сына Ізяслава. Падчас гутаркі пра мінуўшчыну Заслаўя, Святлана Анатольеўна дакранулася і да тэмы стварэння гісторыка-культурнага музея-запаведніка, які адзначае сёння сваё саракагоддзе.
Мы в соцсетях: