РУ БЕ EN

Вандроўка ў родную мову «Гучы, родная мова» да Дня роднай мовы.

20.02.2026

У філіяле «Замастоцкая сельская бібліятэка» прайшла вандроўка ў родную мову «Гучы, родная мова» да Дня роднай мовы. На працягу мерапрыемства дзеці мелі магчымасць пагрузіцца ў багацце беларускай мовы: яны адгадвалі загадкі, тлумачылі значэнне старадаўніх слоў, успаміналі прыказкі і прымаўкі, а таксама пазнаёміліся з цікавымі моўнымі з’явамі. Удзельнікі мерапрыемства паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі роднага слова, актыўна ўдзельнічалі ў віктарынах і конкурсах. Мерапрыемства атрымалася яркім і карысным. Яно яшчэ раз нагадала нам, што родная мова – гэта наша духоўная спадчына, якую трэба берагчы і шанаваць!

 

Фотогалерея:

поделиться в: