РУ БЕ EN

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Родная мова – бясцэнная спадчына”

20.02.2026

     20 лютага ў філіяле “Крупіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” панаваў святочны настрой. З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі апранулі беларускія народныя строі, размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове. На свяце гучалі песні на роднай мове, вершы ў выкананні чытачоў сярэдняга ўзросту, і  ў выкананні мясцовага паэта М. І. Андрука. На свяце прысутнічала старшыня Раеннай ветэранскай арганізацыі Карнішка Н.В., якая павіншавала ўсіх прысутных са святам, прачытала верш “Беларуская мова” і байку К. Крапівы “Дыпламаваны баран”. На свяце панаваў цудоўны настрой. Чытачы актыўна адказвалі на пытанні віктарын, адгадвалі загадкі.

Фотогалерея:

поделиться в: